Дайце сабакам мяса - Хай яны пагрызуцца! П’яніцам - хмельнага квасу: Можа яны перап’юцца. Зерне ў зямлю схаронім - Можа мы з хлебам будзем. Каб не сыцець варонам, Болей стаўляйце пудзіл. Трэба кахаць - каханым Дайце хоць кут на абодвух. Добра, я буду рахманым - Дайце ж вы мне свабоду! Псам мясныя аб’едкі Кінулі, - псы не грызуцца. П’яніцам далі гарэлкі, - Тыя ня п’юць, сьмяюцца. Людзі варон пужаюць, А вараньнё не баіцца. Пары злучаць, - злучаюць! А ім бы - каб разлучыцца. Зь зерня ня выйшлі ўсходы! Што за такія цуды?! Далі мне ўчора свабоду... Што я рабіць зь ёю буду?
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 1999