Несла я сваю Бяду
Па вясноваму ільду...
Абламаўся лёд - душа абарвалася!
Камнем я пад лёд пайшла,
А Бяда, хоць зараўла,
Ды за вострыя краі прытрымалася.
І Бяда ад тых вось дней
Рышча ў пошуках мяне.
Чуткі ходзяць разам зь ёй - з Крыватолкамі.
А што сьмерць я не знайшла -
Мабыць, ведала скала
Ды яшчэ - цецерукі зь перапёлкамі.
Хто ж данёс тады яму,
Уладальніку майму?
Толькі ж выдалі мяне, збалбатнуліся.
І ад жарсьці сам ня свой
Скіраваўся ён за мной.
А за ім - Бяда з Гавэндаю крануліся.
Ён дагнаў мяне, абняў,
Цалаваў, на рукі ўзьняў...
Побач шастала Бяда, ухмылялася.
Ды застацца ён ня мог,
Быў са мной адзін дзянёк...
А Бяда - на цэлы век затрымалася...
|