Аплаўляюцца сьвечкі На старэтны паркет І сьцякае на плечы Срэбразвон эпалет. У агоніі бродзіць Залатое віно... Хай былое сыходзіць: Што пасьля - ўсё адно!.. З прадсьмяротным змарэньнем Паглядаючы ўзад, Уцякаюць алені І трапляюць пад залп. Нехта рулю наводзіць На бязьвіннасьць грудзей... Хай былое сыходзіць: Штосьці прыйдзе пазьней!.. Нехта злы, але ўмелы, Весяліцца, ўразброд Запускаючы стрэлы Ў палымяны заход. Чутны ў буры мелодый Нот паўтор без журбы... Хай усё адыходзіць: Чаму быць - таму быць!..
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 1999