Сёньня ноч для мяне за законам. Я пішу - па начах болей тэм. І накручваю дыск тэлефона, Набіраю вечнае нуль сем. Добры дзень, дзяўчыначка! Як завуць вас? - Тома! Семдзесят другая! Найхутчэй, душа мая!.. Быць ня можа! Паўтарыце! Я ж кажу вам - дома!.. Вось ужо зьвязаліся! Вітаю, гэта я!.. Сёньня ноч для мяне за законам. Я ня сплю, я крычу «Пажывей!..» Ну чаму мне ў крэдыт, па талёнах Прапануюць каханых людзей?! Мілая, слухайце! Семдзесят другая! Не магу чакаць я, ды і стрэлкі ўсё стаяць!.. Лешаму ўсе лініі - я заўтра вылятаю!.. Вось ужо на сувязі... Вітаю, гэта я!.. Тэлефон для мяне - як ікона! Тэлефонная кніга - трыпціх! Стала тэлефаністка мадоннай, Скараціўшы адлегласьць на міг. Зорачка, мілая! Ну не разлучайце ж! Вы цяпер анёл мой! - Не сыходзьце ж з алтара! Самае важнае шчэ будзе, - спагадайце ж!.. Вось ужо на сувязі!.. Вітаю, гэта я!.. Што, пашкоджаньне дзесьці на дроце? Што, зь ячэйкай дыёд загуляў? Мне пляваць! - пачакаю. Я згодзен Пачынаць кожны вечар з нуля.                 Дзеўчына, мілая! Зноў жа я, Тома! Нешта за пісьмовым не сядзіцца мне сталом... Так, мяне!.. Вядома ж, я!.. Ну зразумела ж, дома!.. Выклікаю... Гаварыце... Гэта я! Чалом!..
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 1999