Калі вада Сусьветнага патопу Вярталася да межаў берагоў, То зь пены ўжо лагоднага патоку Бруілася Каханьне - хмель вякоў. Разносіліся ветрам тыя токі Да часу - аж на сорак саракоў. І дзівакі - яшчэ такія ёсьць - На поўныя п’юць грудзі тую млосьць. І - што ім слава! Што ім пакараньні! Мяркуючы, што дышуць проста так, Яны трапляюць незнарок у такт Такога ж ненармальнага дыханьня. Закаханым поле пасьцілаю - Хай яны ў чароўных снах плывуць!.. Я дышу, і значыць - я кахаю! Я кахаю, значыць - я жыву! І будзе шмат дарог і вандраваньняў - Вялікая Каханьня старана! І з рыцараў сваіх выпрабаваньняў Шчэ большых будзе вымагаць яна - Прымусіць да разлук, да разьвітаньняў, Ня дасьць спакою, не пакіне ў снах... Але назад вар’ятаў не ўпрасіць! Яны ўжо нават згодныя плаціць Любой цаной - жыцьцём бы рызыкнулі! - Каб захаваць, ня даць перапыніць Нябачную чароўніцкую ніць, Якую паміж імі працягнулі. Сьвежы вецер душы ўваскрашаў, Сэрцы рухаў, галаву кружыў... А калі ніколі не кахаў, Значыць, і ня дыхаў, і ня жыў!                                
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 1999