Калі я адпяю і адыграю, Дзе скончу і на чым - не адгадаць. Адно дакладна ведаю, што крайне Мне будзе не хацецца паміраць! Сяджу на літым ланцугу пашаны І - зьвеньні славы мне не па зубах... Эй, хто там у прабой дубовай брамы Ўсё грукае: ба-бах, ба-бах, ба-бах?.. Маўчыць мой госьць, але стаіць, чакае, Яго ня страшаць спушчаныя псы. І вось над тынам раптам прыкмячаю Знаёмы бляск завостранай касы... Я ператру сярэбраны аброжак! І залаты ланцуг разьбіць змагу! Махну праз тын, гушчар - па бездарожжы Абдзёрты ў навальніцу прыбягу!
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 1999