Караблі пастаяць - і кладуцца на курс,
Але вернуцца зноў скрозь усе непагоды.
Не міне і паўгода, - вярнуся ў свой кут,
Каб затым зноў пайсьці на паўгода.
Што ж, вяртаюцца ўсе, - толькі лепшых сяброў,
Толькі самых каханых, згубіўшы, ня вернеш.
Так, вяртаюцца ўсе, самых блізкіх апроч...
Лёсу веры няма, ды й сабе хіба верыш.
Але ж хочацца верыць, што гэта ня так,
Што паліць караблі хутка скончыцца мода.
Я, вядома ж, вярнуся ў сяброўскіх гуртах.
Я, вядома ж, сьпяю, - пачакайце з паўгода.
Я вярнуся пры марах, вярнуся ў сябрах,
Я, вядома ж, сьпяю, - пачакайце з паўгода.
|