Навошта шпаною мне быць ці бандытам?
Я лепш далучуся да антысэмітаў.
На іхным баку, - хай няма і законаў, -
Падтрымка і энтузіязм ста мільёнаў.
Вось вырашыў я, што камусьці быць бітым.
Даведацца трэба, хто ж гэта - сэміты?
Магчыма, яны - вельмі добрыя людзі,
Быць можа, гадоў пяць за іх мне прысудзяць?!
Але мой настаўнік - п’янтос з бакалеі -
Сказаў, што сэміты - дык гэта габрэі.
Шанцуе мне так, што я скончыў вагацца:
Я ўжо не трасуся, каго мне баяцца!
Мацуюся я, бо з глыбокай пашанай
Адношуся я да Альбэрта Айнштайна.
Прабачце вы мне, запытаю міжвольна,
Аднесьці куды мне Абрама Лінкольна?
Між імі - ў пакутах ад Сталіна Каплер,
Між імі - шануемы мной Чарлі Чаплін,
Мой сябар Мільштэйн і ахвяры фашызму,
Там нават і сам заснавальнік марксызму.
Але ж той п’янтос мне казаў пад каўбаску,
Што п’юць яны кроў немаўлят хрысьціянскіх.
І хлопцы аднойчы ў піўнушцы казалі,
Што Бога яны неяк раскрыжавалі.
Ім трэба крыві! І яны бессаромна
Мардуюць сланоў у зьвярынцах штодзённа.
І гэта яны ж у народа пакралі
Ўсё жыта, што летась калгасы сабралі.
Ля Курскай, Казанскай, Смаленскай чыгунак,
Як богі жывуць - усюль гэткі малюнак.
Нічога для справы такой не шкадую -
І б’ю я жыдоў, і Расею ратую!
|