Таі, Добра, думкі недарэчныя таі!
Палі, Спраўна лазьню мне па-чорнаму палі!
Раві, Хай мяне загубіш ты, але - раві!..
Палі, Толькі лазьню мне як хочаш прапалі.
Вох, як прыйдзецца зардзецца, Эх, стаміцца!
Але ж, здаецца, Не адмыцца.
Ня сьпі, Дзе кашулю мне па пояс здабыла?!
Палі! Эх, адмыюся я сёньня дабяла.
Крапі Сьцены чорныя, нібыта вугалі.
Палі, Чуеш, лазьню мне па-чорнаму палі!
Вох, як прыйдзецца зардзецца, Эх, стаміцца!
Але ж, здаецца, Не адмыцца.
Крычы! Ў кут загнаны зельлем, быццам хортам - лось.
Маўчы! Галава ўжо не трашчыць з пахмельля, вось.
Цярпі, Ты ж сама мяне здала па дурасьці!
Палі, Каб увечар я шчанём быў чысьценькім!
Вох, як прыйдзецца зардзецца, Эх, стаміцца!
Але ж, здаецца, Не адмыцца.
Купі! Ты ахоўніку дай грошы, што ў крыві.
Палі! Чуеш, лазьню мне на золку распалі!
Раві! Хай мяне загубіш ты, але - раві!
Палі! Гэту лазьню мне як хочаш, прапалі!
Вох, як прыйдзецца зардзецца, Эх, стаміцца!
Але ж, здаецца, Не адмыцца.
|