І знізу лёд, і зверху - гэта ж дзе я? Ці верх прабіць, ці свідраваць уніз? Канешне ўсплыць! І не губляць надзеі. І зноў за творчасць у чаканні віз. Лёд нада мною - надламіся й трэсні! Я ў поце, як араты ад раллі. Чакай, - вярнуся караблямі з песні, Ўсе ўспомню вершы, што забыў калі. Мне да паўвеку не хапае многа. Жыву, каханнем лечаны тваім... Мне ёсць што мовіць, стаўшы перад Богам, Мне ёсць чым апраўдацца перад ім.
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 2016