У мяне гітара ёсць - адступіце, сцены! Век свабоды не знайсці з-за дурной фартуны. Перарэжце горла мне, перарэжце вены, Толькі не парвіце сярэбраныя струны! Я зарыюся ў зямлю, згіну ўвадначассе. Хто парупіўся б калі аб узросце юным! Паналезлі мне ў душу, рвуць яе на часткі - Толькі б не парвалі сярэбраныя струны! Ды гітару звалаклі, з ёю і свабоду. Упіраўся я, крычаў: "Гіцалі! Паскуды! Вы ўтапчыце мяне ў гразь, кіньце ў твань без броду, Толькі не парвіце сярэбраныя струны!" Што ж, браткі, такое! Мне не ўбачыць болей Ні дзянёчкаў светлых, ні начэй нятлумных?! Загубілі мне душу, адабралі волю... А цяпер парвалі сярэбраныя струны.
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 2016
© Зьміцер Бартосік. Выкананне, 2016