Я не люблю фатальнага сыходу, Ад жыцця я нiколi не стамлён. Не даспадобы мне любыя поры году, Калi вясёла не запеў, не распавёў. Я не люблю адкрытага цынiзму, Ў васторганне ня веру, i яшчэ - Калi чужак чытае мае пiсьма, Зазiркiвая мне цераз плячэ. Я не люблю, калi - напалавiну Альбо калi гаворцы далi спын. Я не люблю, у спiнне стралянiну, Таксама стрэлаў пад насы. Ня любы сплетнi ў знаку версiй, Чарвей сумнёву, ўзнагарод iглу, Альбо - калi заўсёды супраць шэрсцi, Альбо жалеззем па-на шклу. Я не люблю упэўненасцi сытай, - Хай лепш зламяцца тармаза. Балюча што "пашана" пазабыта Пашану мае мiлюзга. Калi я бачу сломаныя крылля - Я ня жалюся, й неспраста: Я не люблю насiлле i бязсiлле, - Жаль толькi паўшага Хрыста. Я не люблю сябе калi я трушу, Жалобна мне, калi нявiнных б’юць, Я не люблю калi нiзаюць душу, Наўпрост калi ў яе плююць. Я не люблю манежы i арэны: На iх мiльён мяняюць па рублю, Хай абяцаны далей змены - Ніколі гэта я не палюблю!
© Базыль Мялешка. Пераклад, 2013