За нашай спінаю засталіся падзенні, заходы... Ну, хоць бы мізэрны, ну, хоць бы нябачны ўзлёт! Мне хочацца верыць, што чорныя нашы бушлаты Дадуць мне магчымасць сёыня ўбачыць узыход. Сёння на людзях сказалі: "Памрыце героямi!" Паспробуем, добра, убачым, які абарот... Я толькі падумаў, палячы чужыя цыгаркi: Тут - хто як умее, мне важна - убачыць узыход. Асаблівая рота - асаблівая пашана для сапёра. Не скачыце з фінкай на спіну маю з галiн: Дарэмна iмкнуцца - я і з перарэзаным горлам Сёння ўбачу ўзыход да развязкі сваёй! Прайшлі па тылах мы, трымаючыся, каб не рэзаць іх, сонных, Я раптаь заўважы, калі пракусілi праход: Някемлiвы, зялёны, але чулы сланечнік Ужо павярнуў верзавіну сваю на ўсход. За нашай спінаю ў шэсць трыццаць засталiся - я ведаю - Не толькi падзенне, заходы, але - узлёт i ўсход. Два правады голыя зубамi зачышчаю. Ўзыходу не бачыў, але зразумеў: вось-вось i ўзыдзе! Сыходзiць назад на нас парадзелая рота, Што было - усё роўна, а важны толыкi ўзарваны форт. Мне хочацца верыць, што грубая наша работа Вам дарыць магчымасць бяспошлінна бачыць узыход!
© Дзмiтрій Каліноўскі. Пераклад, 2013