Прайшла часіна ўступаў і прэлюдый, І добра тое, што з усіх бакоў Вялікія на стрэчы клічуць людзі, - Спяваць ім «Паляванне на ваўкоў». Але хапугам юшкі тьі не зварыш, - Хоць запіс песні слухалі з акон, Яе мо нейкі праспяваў таварыш, Запісаную на магнітафон. Аддаўшыся будзённай дзесь бяседзе, Прыехаўшы ў Бабруйск, у Пінск ці Глуск, Ён ціха, не пачулі каб суседзі, Сеў, націскаючы на кнопку "пуск". Дубль сапсаваны ўзяўшы на рабоце, Не разабраўшы мо апошніх слоў, Заўважьіў, можа, штось на адвароце, Ў той песні «Паляванне на ваўкоў»? Падслухаўшы ўсё да апошняй ноты, Ён раззлаваўся на ўвесь белы свет. - Дзе аўтар «Палявання»? Чым яго ты Частуеш? Да мяне - у кабінет! Ікоту цыгарэтай праганяю, Нат не хлябнуў для смеласці вінца. І «Паляванне на ваўкоў» спяваю Я зноў яму спачатку да канца. Яго прасілі дзеці, безумоўна, Каб весяліўся ён, як малады. Мяне ён моўчкі выслухаў раптоўна Ў далоні нат паляпаўшы тадьі. З паліцы кніжнай моцны ўзяў напітак, Наліў мне шклянку, ўвагай не мінуў. Іраптам аж да сэрца бы прыльнуў Пры ўсім народзе. Але дзе ж ваўкі там? Ну вось і ўсё. Цяпер, напэўна, будзе Мне раздавацца ўдзень па пяць званкоў, Бо знакамітыя ўсё клічуць людзі Спяваць ім "Паляванне на ваўкоў".
© Пятро Прыходзька. Пераклад, 2006