Несла я сваю Бяду па вясноваму па льду. Надламіўся лёд - душа абарвалася, камнем пад ваду пайшла, а Бяда - хоць і цяжка, - ды за вострыя вуглы затрымалася. I Бяда з таго вось дня ўсё шукае - дзе тут я... Чуткі ходзяць - разам з ёй - з Крыватолкамі. А што не памерла я, ведала адна вярба ды яшчэ перапялы з перапёлкамі. I хто ж падказаў яму, пану яснаму майму, - толькі выдалі мяне, "адазваліся". I, ад страсці сам не свой, ён пакрочыў услед за мной, Чуткі ды Бяда за ім ўвязаліся. Ён насціг мяне, дагнаў, узяў у абдымкі ды падняў. Побач з ім у сядле Бяда ўхмылялася... Ды застацца ён не мог - быў усяго адзін дзянёкд Бяда са мной навек затрымалася.
© Настасся Кобрусева. Пераклад, 2013