Ў гэтым баі вораг лез напралом Пляже ўсё без разбору, А з небасхілу халодным дажджом Падалі зоры. Зноў праляцела, і я загадаў Выйсці жывым з сутычкі, - Так неабачліва лёс свой звязаў Я з тою знічкай. Мне падалося: смерць абміне, Час не прабіў памерці. Зорка з нябёс ўзляцела - і мне Проста пад сэрца. Трасеры рэзалі ноч да ідна, Кроў залівала гоні, І пакацілася зорка аднак Вам на пагоны. Іх у нябёсах - як феерверк, Хопяць усім на ваз гакам. Калі б не насмерць - насіл бы цяпер Зорку на фраку. Я б тую зорку даў патрымаць Сыну на шчасце... Толькі вісіць яна ў небе дарма - Некуды ўпасці.
© Георгій Станкевіч. Пераклад, 2011
© Георгій Станкевіч. Выкананне, 2011
© Viktoras Pustovojus. Выкананне, 2014
© Павел Знавец. Выкананне, 2021