Ўсе гады і вякі, і эпохі быцьця Да цяпла ўсё імкнецца ад злых завірух. Дык чаму ж тыя птушкі на поўнач ляцяць, За палярны далёка сягаючы круг? Их пакліча свитанак шыпшынавы, А калі пад крылом зьнікне лёд, Ім кароткае шчасьце птушынае - Падарункам за сьмелы палёт. Ну, а нас хто зманіў чысьцінёю зімы, Што памчаліся птушкам наіўным усьлед? Зьзяньня поўначы так і ня ўбачылі мы, Сьпіць у вечных ільдах яго велічны сьлед. Цішыня. Стрэлы чаек імклівыя. Кормім іх мы пустэчаю з рук, Ды адплатай за мілі маўклівыя Будзе абавязкова гук. Столькі дзён сьняцца нам толькі белыя сны - А другія адценьні занесьлі сьнягі. І асьлепнулі мы ад такой чысьціні, Вернем зрок, калі ўбачым свае берагі. І ад глотак адхлыне маўчаньне нам Зьнікне слабасьць, растане, як цень. І адзьдзякай за ночы адчайныя Стане вечны палярны дзень. Поўнач - межаў няма, і куды ні зірні Сьнег бяз бруду, аж вочы баляць, хоць крычы. Крумкачам іх не выдзеўбаць з нашых вачніц, Бо на гэтай зямлі не жывуць крумкачы. Хто ня верыў наіўным прароцтвам і Спачываць у сьнягі не залёг, Ўзнагародаю за адзіноцтва ім Блісьне бераг, як сьцяг перамог!
© Георгій Станкевіч. Пераклад, 2009