Жыў блазар: ен знішчваў мінуты - Сумныя мінуты тут ды там, - Грым, парык, другія атрыбуты Ен дарыў калегам - блазарам. У светлым цырку, паміж нумарамі, Незаўважна ды паражняком. Зноў з’яўляўся блазар паміж намі, Іншы раз з вар’яцкім каўпаком. Наш глядач распешчан блазарамі Прагне жартаў ен, трахнуў з машны І крычыць: "Зрабі, каб рагаталі! Калі блазар ты - хуччэй смяшы!’ Вось і мы... Пакуль ўслых бурчалі: "Выйшаў на манеж, цяпер смяшы!" - Ен тым часам усе, аб чым маўчалі Ціханька выцягваў з душы. Зноўку мы у сумленні - век дваццаты: Цырк у нас, канешні, міравы, Сапраўды, блазар быў сумнаваты - Не вяселы, нават, не жывы. Ну а ен, як быццам нейкі шэльма, Раптам, пры святле, у дзве рукі Браў журбу з унутраных кішэняў Душаў, апранутых у пінжакі. Потым мы смяялісь адурэла, Пляцкалі, далоні раздрабя. Не была жартоўнаю падзея - Ен згінаўся ў чужой журбе. Толькі балбача ды пустазвоня - Усе журлівей станавіўся мім: Ад таго, што груз чужога гора Па звычаю, ен лічыў сваім. Цяжкія маркоты, нават міму, Ен згібаўся ў коле светлавым. Усе гарчэй рабілісь пантамімы, Пашыралась глыьіня маршчын. Усе турботы нашы ды нягоды Жменямі павыграьаў ен з нас. Быцца абезбальваў нам роды - А сабе аховы не прыпас. Мы цяпер без болі рагаталі, Радасна, па жудасным часам. Вох, як нас прыемна абакралі - Узялі усе, што замінала нам! Час! Разбіў у кроў сабе калені, Ен маукліва разважаў свае. Рыжы усталявайся на арэне ды зайшоў у кожнае жыцце. Ліха наша вынес добры геній За кулісы - вось и смешна ўсім. Раптам - рой украдзенных імгненняў Сабраўся выключна у ім адным. У сотнях тысяч лямп пагаслі свечкі. Барабанаў дробат - цішыня. Надта многа ен узваліў на плечы. Момант - ды пашкоджанна спіна. Гледачы - ды людзі паміж імі - Разважалі - п’яніца упаў... Блазар у апошней пантаміме Загуляўся - ды перагуляў. Ен застыў не дзесці, не за морам - Каля нас, чало зямле схіліў. Першы клоун захліпнуўся горам Проста моц сваю не разлічыў. Крочыў я наперад неўтаміма, Ды паспеў схіліцца перад ім. Гэты трук - ужо не пантаміма: Смерць была - царыцай пантамім! Злодзей той з каленяў зрэзаў путы, Ноччу не выкрадваў каней. Мім памер. Ен знішчваў мінуты - Сумныя мінуты ў людзей. Многія, хто выхвалення дзеля Не даваліся: нядрэнна й так! Блазар падыходзіў плямай белай Ціха ды бязгучна - на руках... Знікнуў, кануў ен, - як ветрык здзьмунуў! Можа гэта жарта дзівака?... Толькі я каўпак яму - прыдумаў - Гэты блазар быў без каўпака!
© Лана Берестянская. Пераклад, 2013