Я не люблю фатальнага сыходу, І ад жыцця мне стомы не чуваць. Я не люблю любую пару года, Калі мне не даводзіцца спяваць. Я не люблю халоднага цынізму, Ва ўзрушанасць не веру, і яшчэ - Калі чужы чытае мае пісьмы, Заглядваючы скрозь маіх вачэй. Я не люблю, калі напалавіну, Калі гаворку нехта перарваў. Я не прымаю выстралаў у спіну, Таксама супраць стрэлу твар у твар. Я ненавіджу плёткі кшталту версій, Сумненняў цяг і почасцяў іглу, Або калі заўсёды супраць шэрсці, Або калі жалезам ды па шклу. І не люблю я ўпэўненасці сытай, Ды лепш няхай адмовяць тармазы. Шкада, што гонар у людзей забыты, Бясчэсце перапоўнена ў разы. Калі я бачу зломанае крылле - Я не шкадую - і не проста так, Бо не люблю насілле і бяссілле, Шкадую толькі на крыжы Хрыста. Я не люблю, як смеласці бракуе. Не па сабе, калі нявінных б’юць. Калі душу гвалтоўна атакуюць, За тое больш-калі ў яе плююць. Я не люблю манежы і арэны - На іх мільён мяняюць па рублю. Няхай ідуць насустрач перамены - Ніколі гэта я не палюблю.
© Алена Басікірская. Пераклад, 2018