На брацкіх магілах не ставяць крыжоў, І ўдовы тут плакаць не маюць. Да іх хтось ці кветкі нясе зноў і зноў І Вечны вагонь раздзімае. Учора тут дыбіла глебу ў агні, А сёння - гранітныя пліты. Тут лёсаў няма персанальных - ані! Усе лёсы ў супольныя зліты.                
© Сяржук Сокалаў-Воюш. Пераклад, 2019
© Алесь Чумакоў. Выкананне, 2019