Праз вякі, праз пяскі, праз сьнягоў каламуць - ўсё імкнецца цяплом наталіцца пасьпець. Дык чаму ж тыя птушкі на поўнач лятуць, калі трэба ім толькі на поўдзень ляцець? І не трэба ім веліч фальшывая, вось пад крыламі скончыцца лёд. І спаткае іх шчасьце птушынае - ўзнагародай за дзёрзкі палёт. Дык чаму ж не жылося, не спалася нам? Што на хвалі высокай нас выгнала ў шлях? Зьзяньне пасьвіць не доліла нашым вачам, гэта рэдка здараецца нават у снах. Цішыня. Толькі чайкі - маланкамі, мы іх кормім пустэчаю з рук. За бязмоўнасьць аддзякай з галяктыкі будзе нам не разгублены гук. Так даўно сьняцца нам толькі белыя сны, ўсе адценьні - сьцюдзёны сьнягі замялі. Мы асьлеплі даўно ад такой белізны, ды звычаем ад чорнай палоскі зямлі. Наша горла маўкліва мароз пячэ, наша слабасьць растае, як цень. І аддзякай за ночы роспачы будзе вечны палярны дзень. Поўнач, воля, надзея, - ўвесь край без граніц. Сьнег бяз бруду, нібы жыцьцё без маны. Груганы нам ня выдзяўбуць вочы з вачніц - а таму што не водзяцца тут груганы. Хто не верыў прароцтву дрымотнаму, ў сьнег не лёг адпачыць пры сьвятле, - То аддзяку за шчырасьць самотную - лёс аднойчы сустрэчу пашле.
© Рыгор Барадулін. Пераклад, 2009
© Зьміцер Бартосік. Выкананне, 2009
© Барыс Вайханский. Выкананне, ?