Таі, Добра, думкі недарэчныя таі! Палі, Спраўна лазьню мне па-чорнаму палі! Раві, Хай мяне загубіш ты, але - раві!.. Палі, Толькі лазьню мне як хочаш прапалі. Вох, як прыйдзецца зардзецца, Эх, стаміцца! Але ж, здаецца, Не адмыцца. Ня сьпі, Дзе кашулю мне па пояс здабыла?! Палі! Эх, адмыюся я сёньня дабяла. Крапі Сьцены чорныя, нібыта вугалі. Палі, Чуеш, лазьню мне па-чорнаму палі! Вох, як прыйдзецца зардзецца, Эх, стаміцца! Але ж, здаецца, Не адмыцца. Крычы! Ў кут загнаны зельлем, быццам хортам - лось. Маўчы! Галава ўжо не трашчыць з пахмельля, вось. Цярпі, Ты ж сама мяне здала па дурасьці! Палі, Каб увечар я шчанём быў чысьценькім! Вох, як прыйдзецца зардзецца, Эх, стаміцца! Але ж, здаецца, Не адмыцца. Купі! Ты ахоўніку дай грошы, што ў крыві. Палі! Чуеш, лазьню мне на золку распалі! Раві! Хай мяне загубіш ты, але - раві! Палі! Гэту лазьню мне як хочаш, прапалі! Вох, як прыйдзецца зардзецца, Эх, стаміцца! Але ж, здаецца, Не адмыцца.
© Артур Пэдзько. Пераклад, 2002