Новыя левыя - хлопцы нястомныя, З чырваньню сьцягаў, шалёнаю плоймаю, Што вабіць вас у сярпах так і ў молатах? Ці хто абкураны з вас і абколаты?! Слухаю гучных прамоўцаў-вар’ятаў я: «Экспрапрыяцыя экспрапрыятараў...» Бачу партрэты зь вядомымі тварамі - З Мао, Дзяржынскімі ды Чэ Геварамі. Як зразумець, хто тут левыя, правыя... Ведаю, ўлада - жанчына крывавая. Коркам у кожнай бутэльцы быць - весела, Месяц-другі б у Бутырках правесьці вам! Не мітусіся, мадам перакладчыца, Я не сьпяю, надакучыла, значыцца! Цьвёрда стаяць на сваім некаторыя, Ім магу даць я падручнік гісторыі.
© Артур Пэдзько. Пераклад, 2002