Ня трэба нам сюжэты ды інтрыгі - Мы чулі пра забойствы ды шантаж. Напрыклад, на Зямлі найлепшай кнігай Лічу я кодэкс Крымінальны наш. Калі віно сядзіць ужо ў пячонках, Ці галава баліць, як у гульца, Я кодэкс разгарну зь любой старонкі - І не магу! Чытаю да канца. Сябрам не растлумачваў я сакрэтаў, Бо ведаў, што ў пашане ў іх налёт. Вось толькі што я прачытаў пра гэта: Ня менш за тры, ня больш за дзесяць год. Вы ж толькі зразумейце, небаракі, - Радкі, якім раманы не раўня. Ў іх доўгія, як тэрміны, баракі, Скандалы, бойкі, карты ды хлусьня. Ня бачыць мне б радкоў абрыдлых гэных! - За кожным бачу я чый-небудзь лёс, І рады я, калі артыкул - дрэнны: Бо каму-небудзь пашанцуе ўсё ж... І сэрца пачынае птушкай біцца, Калі артыкул свой пачну чытаць. І ў скронях кроў грыміць ды мітусіцца, Нібыта мент, калі прыходзіць браць.
© Артур Пэдзько. Пераклад, 2002