Час артабстрэлу, мусіць, не настаў - Гадзіна для пяхоты перадышкі, Гадзіна толькі да вялікіх спраў: Каму - да ордэна, ну а каму - да «вышкі». Гадзіна, не напішам ні радка - Мальба багам вайны артылерыстам! Такая доля ці нядоля ў штрафніка: Нам не пісаць «...лічыце камуністам». Гарэлку піць перад атакаю - мура! Мы выпілі сваё калісь у святы й будзень, І вось таму мы не крычым «ура» - Са смерцю ў хованкі гуляцца моўчкі будзем. У штрафнікоў адзін закон, адзін канец: Калі рубай фашысцкага бадзягу! Калі грудзьмі не зловіцца свінец, Медаль на грудзі зловіш за адвагу. Дык біць штыком - ратунак галавы, Рукой надзейней - не пачуеш болю. Як застанешся ўсё-такі жывы, Гуляй, галота, ад рубля і болей! Чужым не зразумець маральных струн, Як нішчым, разбіваем іх калоны. Рыхтуйце лепей лес сабе для новых трун, Калі ідуць штрафныя батальёны. Вось шэсць нуль-нуль. Абстрэлу час настаў: Ну, бог вайны, лупі без перадышкі! Адна гадзіна да галоўных спраў: Каму - да ордэна, а большасці - да «вышкі»...
© Расціслаў Бензярук. Пераклад, 2015