Я страшна сумую, я сохну з нуды. І думка прыходзіць няпрошанай госьцяй, Што нехта паклікаў мяне... А куды? Туды, дзе я ўбачыла нейкае штосьці!.. Але што? Далібог, не ўяўляю. Дам я рады парадзе любой: “Пачытай”, - я сядаю й чытаю, “Пагуляй, - ну, я з коткай гуляю, Ды ўсё роўна мне сум назаляе! Сэр! Вазьміце Алісу з сабой! Я прагну ў прыгоды, як трус у нару! Аднойчы, як-небудзь, выходзячы з дома, Раптоўна патрапіць - уніз, угару, Унутр і знадворку, дзе ўсё невядома!.. Але што? Далібог, не ўяўляю. Дам я рады парадзе любой: “Пачытай”, - я сядаю й чытаю, “Пагуляй, - ну, я з коткай гуляю, Ды ўсё роўна мне сум назаляе! Сэр! Вазьміце Алісу з сабой! Няхай наракаюць да слёз уваччу, І вэрхал няхай цэлы дом пераверне... Я вочы заплюшчу, да трох палічу - Што будзе? Што будзе? Хвалююся вельмі! Але што? Далібог, не ўяўляю, Толькі летняе сьпёкі прыбой. “Пачытай”, - я сядаю й гуляю, “Пагуляй, - я з коткай чытаю, Ды ўсё роўна назола сумляе! Сэр! Вазьміце Алісу з сабой!
© Андрэй Хадановіч. Пераклад, 2020