Я бягу, але бягу іначай -
Па каменні, лужынах, расе.
Кажуць тут: ён інахаддзю скача.
Гэта значыць, што не як усе.
Але вершнік мой заўжды на мне,
Б’е мяне страмёнамі са злом...
А я бегаць згодны ў табуне
Без аброці і не пад сядлом!
Калі з похваў шаблю не вымаюць, -
Шабляй той сячы хіба чарот.
Вось мяне стрыножваюць, сядлаюць,
Раздзіраюць цуглямі мой рот.
Мая спіна збітая сядлом
Я дрыжу бакамі ля вады!..
Я хацеў бы бегчы з табуном
Без сядла, аброці, без нуды!
Сёння зноў я стану пераможцам!
Скачкі! - Я, вядома ж, фаварыт!
Ставяць смела ўсе на інаходца.
Ды жакею слава за мой спрыт.
Ён усадзіць шпоры ў рэбры мне!
Скаляць зубы першыя рады...
Ах, я бегаць мог бы ў табуне -
Без сядла, аброці, без нуды!
Таньчаць, таньчаць скакуны на старце
Ў злосці, аж не могучы стаяць,
У шаленстве, лютасці, азарце,
І пускаюць пену, як і я!
У трыбун жакей мой у цане -
Здатны майстра верхавой язды!
А я бегаць згодны ў табуне
Без сядла, аброці, без нуды!
Не, не будуць залатымі горы!
І не першым я прыйсці змагу!
Я яму прыпомню тыя шпоры!
Сапсую! Адстану на бягу!
Звон-сігнал! - Жакей ужо на мне.
Хмыліцца, не чуючы бяды...
А я бегаць мог бы ў табуне
Без сядла, аброці, без нуды!
Што са мною? Што раблю?! Што чую?!!
Што ж я?! Зноў яму дапамагу?!
Я сабою проста не кірую!
Я прыйсці не першым не магу!!
Што ж рабіць тут застаецца мне?
Вышпурнуць ганіцеля майго!
І пабегчы, нібы ў табуне,
Хоць і пад сядлом, ды без яго!
Я прыйшоў, а ён сапе пад сонцам
Па каменні, лужынах, расе...
Першы раз не быў я інаходцам!
Я імкнуўся выйграць, як усе!
|