Дайце сабакам мяса -
Хай яны пагрызуцца!
П’яніцам - хмельнага квасу:
Можа, яны абыйдуцца.
Зерне ў зямлю пасеем -
Можа, мы з хлебам будзем.
Каб вараннё не сыцела,
Болей стаўляйце пудзіл.
Час пакахаць - каханым
Дайце хоць кут для абоіх!
Добра, я стану рахманым -
Дайце ж вы мне свабоду!
Псам мясныя аб’едкі
Кінулі, - псы не грызуцца.
П’яніцам далі гарэлкі, -
Тыя не п’юць, смяюцца.
Людзі варон пужаюць,
А вараннё не баіцца.
Пары злучаць, - злучаюць!
А ім бы - лепш разлучыцца.
З зерня не выйшлі ўсходы!
Што за такія цуды?!
Далі мне ўчора свабоду...
Што я рабіць з ёй буду?
|