Не дарогай, а ільдом
Я ішла з сваёй Бядой...
Абламаўся лёд - душа абарвалася!
Пад лёд каменем пайшла,
А Бяда цяжкой была
Ды за вострыя краі
прытрымалася.
І з тых дзён Бяда кляне
І вышуквае мяне...
І навыперадкі з ёй - Чуткі з Плёткамі.
А што смерць я не знайшла -
Мабыць, ведала імгла
Ды шчэ ніцая вярба
з перапёлкамі.
Хто ж данёс тады яму,
Уладальніку майму?
Толькі ж выдалі мяне, збалбатнуліся.
І ад жарсці сам не свой
Скіраваўся ён за мной.
За ім Погалас з Бядою
крануліся.
Ён дагнаў мяне, абняў,
Цалаваў, на рукі ўзняў...
Побач шастала Бяда, ухмылялася.
Ды застацца ён не мог,
Быў са мной адзін дзянёк...
А Бяда - на цэлы век
затрымалася...
|