Аплаўляюцца свечкі
На старэтны паркет
І сцякае на плечы
Серабро з эпалет.
У маркоце скісае
Залатое віно...
Хай былое згасае:
Што пасля - ўсё адно!..
Ў прадсмяротным змарэнні
Паглядаюць назад,
І ўцякаюць алені,
Ды трапляюць пад залп.
Нехта рулю наводзіць
На бязвіннасць грудзей...
Хай былое сыходзіць:
Хай што прыйдзе пазней!..
Нехта злы, але ўмелы,
Весяліцца, ўразброд
Запускаючы стрэлы
Ў палымяны заход.
У тайфуне мелодый
Тыя ж ноты гучаць.
Хай былое сыходзіць:
Чаму быць - таму стаць...
|