Сёння ноч для мяне без законаў.
Я пішу - па начах болей тэм.
І накручваю дыск тэлефона,
Набіраю вечнае нуль сем.
Добры дзень, чароўная! Як завуць вас? - Тома!
Семдзесят другая! Найхутчэй, душа мая!..
Быць не можа! Паўтарыце! Я ж кажу вам - дома!..
Вось ужо звязаліся! Вітаю, гэта я!..
Сёння ноч для мяне без законаў.
Я не сплю, я крычу "Ну барздзей!.."
І чаму мне ў крэдыт, па талонах
Прапануюць каханых людзей?!
Мілая, слухайце! Семдзесят другая!
Не магу чакаць я, ды і стрэлкі ўсё стаяць!..
Лешаму ўсе лініі - я заўтра вылятаю!..
Вось ужо на сувязі... Вітаю, гэта я!..
Тэлефон для мяне - як ікона!
Тэлефонная кніга - абраз!
Стала тэлефаністка мадоннай,
Скараціўшы адлегласць для нас.
Зорачка, мілая! Ну не разлучайце ж!
Вы цяпер анёл мой! - Не сыходзьце з алтара!
Самае важнае шчэ будзе, - спагадайце ж!..
Вось ужо на сувязі!.. Вітаю, гэта я!..
Што, пашкоджанне дзесьці на дроце?
Што, з ячэйкай дыёд загуляў?
Мне пляваць! - пачакаю. Я згодзен
Пачынаць кожны вечар з нуля.
Дзеўчына, мілая! Зноў жа я, Тома!
Не магу чакаць я - ціск падскочыў удвая...
Так, мяне!.. Вядома ж, я!.. Ну зразумела ж, дома!..
Выклікаю... Гаварыце... Дзякуй!.. Гэта я!..
|