Калі я адпяю і адыграю,
Дзе скончу і на чым - не адгадаць.
Адно дакладна ведаю, што скрайне
Мне будзе не хацецца паміраць!
Сяджу на літым ланцугу пашаны
І - звенні славы мне не па зубах...
Гэй, хто там у прабой дубовай брамы
Ўсё грукае: ба-бах, ба-бах, ба-бах?..
Маўчыць мой госць, але стаіць, чакае,
Яго не страшаць спушчаныя псы.
І вось над плотам раптам прыкмячаю
Знаёмы бляск завостранай касы...
Я ператру сярэбраны аброжак!
І залаты ланцуг разбіць змагу!
Махну праз плот, гушчар - па бездарожжы
Абдзёрты ў навальніцу пабягу!
|