Масты згарэлі, паглыбелі броды.
І цесна між галоў і жыватоў.
Паперакрыты выхады-ўваходы,
І шлях адзін - туды, куды натоўп.
Па двое, як запрэжаныя коні,
Што ўжо не хочуць хамутоў скідаць,
Натоўп ідзе па кругавым загоне,
Вялікі круг, і мэты не відаць.
Цячэ, пад дождж патрапіла палітра.
Гук патанае, як ні заклікай.
Няма ні пахаў, колераў, ні рытмаў,
І кісларод з паветра пазнікаў.
Чыё вар’яцтва ці чыё натхненне
Кругавярчэнне тое перарве?
А можа, гэта вечнае імкненне?
Той самы шлях наперад з веку ў век?..
|