Сыты па горла да падбародка.
Нават ад песень стамляцца пачаў.
Легчы б на дно, як падводная лодка,
Там, дзе б ніхто не запеленгаваў.
Сябар даваў мне ў чарцы гарэлку
І супакойваў, што гэта міне.
Неяк па п’янцы звёў мяне з Веркай -
Верка ўратуе, а праўда ў віне.
Толькі ні чарка, ні Верка, ні Волька:
Не памаглі, ды з тых Верак што ўзяць.
Легчы б на дно, як падводная лодка,
І пазыўных не перадаваць.
Сыты па горла, сыты па глотку.
Жах, як абрыдла пець ды іграць!
Легчы б на дно, як падводная лодка,
Каб не маглі запеленгаваць.
|