І знізу лёд, і зверху - гэта ж дзе я?
Ці верх прабіць, ці свідраваць уніз?
Канешне ўсплыць! І не губляць надзеі.
І зноў за творчасць у чаканні віз.
Лёд нада мною - надламіся й трэсні!
Я ў поце, як араты ад раллі.
Чакай, - вярнуся караблямі з песні,
Ўсе ўспомню вершы, што забыў калі.
Мне да паўвеку не хапае многа.
Жыву, каханнем лечаны тваім...
Мне ёсць што мовіць, стаўшы перад Богам,
Мне ёсць чым апраўдацца перад ім.
|