У мяне гітара ёсць - адступіце, сцены!
Век свабоды не знайсці з-за дурной фартуны.
Перарэжце горла мне, перарэжце вены,
Толькі не парвіце сярэбраныя струны!
Я зарыюся ў зямлю, згіну ўвадначассе.
Хто парупіўся б калі аб узросце юным!
Паналезлі мне ў душу, рвуць яе на часткі -
Толькі б не парвалі сярэбраныя струны!
Ды гітару звалаклі, з ёю і свабоду.
Упіраўся я, крычаў: "Гіцалі! Паскуды!
Вы ўтапчыце мяне ў гразь, кіньце ў твань без броду,
Толькі не парвіце сярэбраныя струны!"
Што ж, браткі, такое! Мне не ўбачыць болей
Ні дзянёчкаў светлых, ні начэй нятлумных?!
Загубілі мне душу, адабралі волю...
А цяпер парвалі сярэбраныя струны.
|