Не кожны ў наша кола патрапляў. Ды я аднойчы - вінен, не кляніце! - Яго прывёў з сабою ды сказаў: "Са мной ён, хлопцы, вы яму наліце." Ён з намі піў і рады быў зусім. Як брата прыгарнулі мы малойца. А ён назаўтра запрадаў усіх. Я памыліўся. Вы даруйце, хлопцы! Суда не помню, - не расплюшчваў воч. Затым барак нібыта дамавіна. Здавалася: наўкол густая ноч, Ды так яно, мо, там і быць павінна. Але я рэшту сілы прыхаваў. Мяркуе ён, што нам тут і памерці. Ён, падла, рана ўсіх нас пахаваў. Ён памыліўся, хлопцы! Вы паверце! І дзень надыйдзе - ноч не на гады! Тады я папрашу: "Вы пачакайце. Калі ўжо я прывёў яго тады. То й зараз, хлопцы, мне яго аддайце!.."
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 2016