- Вой, Вань, глядзі, якія клоуны!
Рот - хоць завязачкі прышый!..
І да чаго, Вань, размалёваны!
А голас! - быццам алкашы.
А той падобны, праўда, Вань,
на швагера, - такая ж п’янь.
Ну не, ты глянь, не-не, ты глянь!
Я - праўду, Вань!..
- Паслухай, Зін, не пэцкай швагера.
Які ні ёсць, а хто радней?
Сама сядзіш, нібы з канцлагера.
Блін, дачакаешся ў мяне!
Чым балбатаць, узяла б, Зін,
зганяла лепш у магазін...
Не пойдзеш? - Хай, - ну я адзін...
Пасунься, Зін!..
- Вуй, Вань, паглянь, якія карліцы!
У джэрсі ўсе не за пятак.
На нашай пятай швейнай фабрыцы
наўрад ці хто пашые так.
А то ў цябе, дальбог жа, Вань,
усе сябры - такая рвань.
І п’юць ад раніцы штодзень
такую дрэнь...
- Мае сябры хоць не ў балоніі,
але ж не цягнуць ад сям’і.
Паскудства ж п’юць па эканоміі,
хоць з ранку п’юць, ды са сваіх.
Вось у цябе самой жа, Зін,
быў кавалер з завода шын.
Дык той хлябтаў адзін бензін.
Ты ўспомні, Зін!..
- Вой, Вань, глядзі-ка, папугайчыкі!
Не, далібог, я закрычу!
А гэты хто ў кароткіх майтачках?
Я, Вань, падобныя хачу.
Квартал закончым, - праўда, Вань, -
ты мне такія вось дастань.
Ну што ты ўсё "адстань-адстань"!
Мне крыўдна, Вань!..
- Ты ўжо, Зін, лепей не падладжвайся.
Згарэла прэмія ў квартал!
Хто на мяне начальству скардзіўся?
Не ты?! Ну як жа! Я ж чытаў!
Да тога ж, тыя майткі, Зін,
табе наперці - смех адзін!
Яшчэ й шытва на іх аршын, -
дзе грошы, Зін?..
- Ах, Вань, памру ад акрабацікаў!
Зірні, як круціцца штукар!
Тэхнолаг наш, таварыш Сацікаў
нядаўна ў клубе так скакаў.
А ты дадому прыйдзеш, Вань,
і званітуеш на дыван.
Ці вось крычыш, як грубіян...
Ты што, Іван!..
- Ты, Зін, на грубасць нарываешся.
Ты, каб пакрыўдзіць, аж трымціш!
Тут днём на працы накуляешся,
дадому прыйдзеш - ты сядзіш!..
Тады мяне, канешне, Зін,
адразу цягне ў магазін.
А там сябры!.. Я змалку, Зін,
не п’ю адзін...
|