Ой, дзе учора я быу, не згадаю нiяк.
Памятаю - паверхi з кватэрамi.
I, што з Клаукай на кухнi, як быццам маньяк,
Цалавауся. I сцены з шпалерамi.
Трохi помнiцца, Клаука была не адна.
Што сяброука да нас напрасiлася.
I гарэлку "Сталiчную" помню. "Да дна!"
А пасля - у мазгах памуцiлася.
Як прачнууся "пад пеуняу" - дык лепш не уставау.
Расказалi такое, аж сорамна.
Быццам п’яны я быу, быццам голы гайсау.
I крычау: "Генералам усё порауну!"
Ну, а потым - сарочку iрвау на шматкi.
Бiу у грудзi сабе кулакамi я.
А, як толькi адбiу на сабе кулакi,
Песнi стау выдаваць прыблатнёныя.
I, пакiнуушы пiць, бо усё выпiу амаль,
I, стамiушыся трохi ад гэтага,
Бiу аб сцены чужы дэфiцытны крышталь
З крыкам: "Знойдзеш сабе яшчэ лепшага!"
I нiхто мне не мог нават слова сказаць.
Запалохау, ажно заiкался.
А "да цямы прыйшлi", сталi рукi вязаць.
Вось тады ужо за усё адыгралiся.
Нехта у вочы плявау, нехта бiу у жывот.
Помстай дзiкаю аж захадзiлiся.
Знакамiты спявак лiу гарэлку мне у рот.
Удавiца адно заступiлася.
Калi прауда яно,
хоць адсоткау на пяць,
Застаецца памерцi
i ужо не уставаць.
Добра, што удавiца,
няхай ёй шчасцiць,
Даравала мне усё
i паклiкала жыць.
|