Сярод свечак заплылых, вечаровых малітваў
Сярод паходных трафеяў і мірных агнішчаў
Жылі кніжныя дзеці, што ня зведалі бітваў
Пакутуя ад дзіцячых сваіх катаклізмаў.
Дзецям прыкры й заганны
іх узрост і быццё
Да раненняў мы дзерліся
скрозь крык і выццё
Ды адзенне лапілі
нам маткі ў час
Мы жа кнігі глыналі,
п’янеючы ў раз.
Прыліпала валоссе на ўзмакрэлыя ілбы
І шкрэбла ў глытках салодка ад фраз.
І кружыў нам галовы пах барацьбы.
З пажаўцелых старонак, зляцеўшы на нас.
Спрабавалі пазнаць мы,
што ня зведалі войнаў,
За крык ваяўнічы
прымаўшыя вой,
Таямніцы палёў,
размяшчэнне мяжы,
Сэнс атакі і вой
гнуткай, гострай стралы.
А ў кіпячых катлішчах мінулых войнаў і смут
Столькі ежы для маленькіх віхрастых галоў,
Мы на ролі здраднікаў, шэльмаў, іуд
Прызначалі у гульнях сваіх варагоў.
І злачынцу слядоў
не давалі схаваць,
Найпрыгажэйшых жанчын
абяццалі кахаць
І суцешыўшы сябраў
у самотнай журбе,
Мы на ролю герояў
прызначалі сябе.
Ды ў летуценні нельга зусім уцячы,
Кароткі час для забаў, столькі болю вакол.
Пастарацца далоні памерлых разняць
З тым, каб зброю прыняць замест ланцугоў.
Выпрабуй, завалодаўшы
цёплым мячом,
І даспехі надзеўшы,
што пачым, што пачым?
Выпрабуй, ты мішэнь
ці абраннік стралы,
І на густ паспрабуй
святой барацьбы.
І калі знерухомее зранены сябар
І над стратаю першай зазлуеш на сябе,
Калі без усяго ты застанешся запар,
З-за таго, што забілі яго ні цябе.
Зразумееш - дазнаўся,
знайшоў, адшукаў
Па ашчэру забрал -
гэта смерці ашчэр,
Зло і мана, пазірні,
як іх твары нямы,
І паўсюль навакол
груганнё і крыжы.
Калі шлях асвяціўшы хрэсным крыжом
Ты салёныя слёзы на вус наматаў
Калі ў спякотным баі зразумеў, што па чым
Значыць вартыя кнігі ў дзяцінстве чытаў!
Калі мяса з нажа
ты не еў на прыпёку
Калі, зброю схаваўшы,
выглядваў здалёку,
А ў бойку ня лез
з прыхваснем катам
Значыць жыцце пражыў
па-за шчырасці шатай.
|