Я не люблю фатальнага сыходу,
Ад жыцця я нiколi не стамлён.
Не даспадобы мне любыя поры году,
Калi вясёла не запеў, не распавёў.
Я не люблю адкрытага цынiзму,
Ў васторганне ня веру, i яшчэ -
Калi чужак чытае мае пiсьма,
Зазiркiвая мне цераз плячэ.
Я не люблю, калi - напалавiну
Альбо калi гаворцы далi спын.
Я не люблю, у спiнне стралянiну,
Таксама стрэлаў пад насы.
Ня любы сплетнi ў знаку версiй,
Чарвей сумнёву, ўзнагарод iглу,
Альбо - калi заўсёды супраць шэрсцi,
Альбо жалеззем па-на шклу.
Я не люблю упэўненасцi сытай, -
Хай лепш зламяцца тармаза.
Балюча што "пашана" пазабыта
Пашану мае мiлюзга.
Калi я бачу сломаныя крылля -
Я ня жалюся, й неспраста:
Я не люблю насiлле i бязсiлле, -
Жаль толькi паўшага Хрыста.
Я не люблю сябе калi я трушу,
Жалобна мне, калi нявiнных б’юць,
Я не люблю калi нiзаюць душу,
Наўпрост калi ў яе плююць.
Я не люблю манежы i арэны:
На iх мiльён мяняюць па рублю,
Хай абяцаны далей змены -
Ніколі гэта я не палюблю!
|