Рвуся з сіл, з усіх сухажылляў,
I сёння, і ўчора - да самай зары
Аблажылі мяне, акружылі,
Гоняць весела на нумары.
3-за елак ляскочуць двухстволкі -
Паляўнiчы хаваецца ў цень.
А на снезе куляюцца ваўкі,
Бо яны - жывая мiшэнь.
Паляванне ідзе на ваўкоў, паляванне!
На шэрых драпежнікаў - мацёрых i шчанюкоў.
Крычаць загоншчыкі, сабакі брэшуць да рвоты,
Кроў на снезе і плямы чырвоных сцяжкоў.
Не на роўных гуляюць з ваўкамі
Тыя лоўчыя, і не дрыгне рука!
Агарадзілі нам свабоду сцяжкамi,
Б’юць ўпэўнена - талака!
Воўк не можа парушыць традыцый.
Бо у дзяцінстве, сляпыя шчанюкі,
Ваўчаняты смакталі ваўчыцу
І ўсмакталі: "Ні нагой за сцяжкi!"
Паляванне ідзе на ваўкоў, паляванне!
На шэрых драпежнікаў - мацёрых i шчанюкоў.
Крычаць загоншчыкі, сабакі брэшуць да рвоты,
Кроў на снезе і плямы чырвоных сцяжкоў.
Нашы ногі i сківіцы шпаркія,
А чаму, ты, важак, дай адказ -
Зацкавана імчымся на выстрал
Хоць бы раз на сцяжкі - напаказ!
Воўк не можа, не можа iначай!
I канчаецца жы́цце маё.
Той, катораму я быў прызначан,
Усмiхнуўся - падымае ружжо.
Паляванне ідзе на ваўкоў, паляванне!
На шэрых драпежнікаў - мацёрых i шчанюкоў.
Крычаць загоншчыкі, сабакі брэшуць да рвоты,
Кроў на снезе і плямы чырвоных сцяжкоў.
Я ж з няволi ўcё-такi выскачыў
За сцяжкi - прага жы́цця мацней!
А ўдагонку мне доўга неслiся
Тыя дзiўныя крыкi людзей.
Рвуся з сіл, з усіх сухажылляў,
Але сёння - не так, гэй, лаўцы!
Аблажылі мяне, акружылі,
I нi з чым засталiся стральцы!
Паляванне ідзе на ваўкоў, паляванне!
На шэрых драпежнікаў - мацёрых i шчанюкоў.
Крычаць загоншчыкі, сабакі брэшуць да рвоты,
Кроў на снезе і плямы чырвоных сцяжкоў.
|