Дайце сабакам мяса -
Можа, яны пагрызуцца!
П’яніцам - хмельнага квасу.
Можа, яны перап’юцца.
Зерне ў зямлю схаронім -
Можа, мы з хлебам будзем.
Каб не сыцець варонам,
Болей расстаўце пудзіл.
Трэба кахаць - каханым,
Дайце хоць кут на абодвух.
Добра, я буду рахманым -
Дайце ж вы мне свабоду!
Псам мясныя аб’едкі
Кінулі - псы не грызуцца.
П’яніцам далі гарэлкі, -
Тыя не п’юць, смяюцца.
Людзі варон пужаюць,
А вараннё не баіцца.
Пары злучаць, - злучаюць,
А ім бы - каб разлучыцца,
А зерня не вышлі сходы!
Што за такія цуды?!
Далі мне ўчора свабоду...
Што я рабіць з ёй буду?
|