Мне кожны вечар паліць сьвечкі,
І вобраз твой ахутывае дым, -
Ды, не жадаю ведаць час, што лечыць,
Што ўсё мінае разам зь ім.
І больш мне не пазбавіцца спакою:
Бо ўсё, што на душы было на цэлы год наперад,
Ня ведаючы, яна ўзяла з сабою -
Спачатку ў порт, затым - у самалёт.
Мне кожны вечар паліць сьвечкі,
І вобраз твой ахутывае дым, -
І не жадаю ведаць час, што лечыць,
Што ўсё мінае разам зь ім.
У душы маёй - пустынная пустыня, -
Ну што стаіце над пустой маёй душой!
Аскепкі песень там і павуціньне, -
А ўсё астатняе яна ўзяла з сабой.
Цяпер мне вечар паліць сьвечкі,
І вобраз твой ахутывае дым, -
І не жадаю ведаць час, што лечыць,
Што ўсё мінае разам зь ім.
Ў душы маёй - усё мэты без дарогаў, -
У ёй парыйцеся - ды не знайсці вам звыш
Двух полуфразаў, полу ялогаў, -
А ўсё астатняе- запаланіў Парыж...
І хай мне вечар паліць сьвечкі,
І вобраз твой ахутывае дым, -
Ды не жадаю ведаць час, што лечыць,
Што ўсё мінае разам зь ім.
|