Ўсяго гадзіна на гарматны шквал,
У гэты міг - пяхоце перадышка,
Адна гадзіна да важнейшых спраў -
Каму да ордэна, ну а каму да вышкі.
За гэты час ня пішаш ні радка,
Адно - замова да багоў-артылерыстаў.
Ён Бог вайны, а мы хто? Штрафнікі!
Нам не пісаць - «лічыце камуністам».
Чакаем бой. Гарэлка - мішура,
Сваё прапіў я, быўшы грамадзянскім.
І вось таму мы не крычым: «Ура!»
Са сьмерцю лепш гуляецца ў маўчанку.
У штрафнікоў адзін закон, адзін канец -
Калі-сячы фашысцкага бадзягу,
І калі грудзь тваю усё ж міне сьвінец,
Мэдаль там ты разьмесьціш «За адвагу».
Пырні яго штыком, а лепш забі рукой,
Бо так надзейна, дый напэўна цішай.
А як жывым пачуеш: скончан бой -
Гуляй, галайстра, ад рубля і вышай.
Мяркуе вораг, што мы слабакі,
За ім і лес, і гарады спалёны...
На труны лес пілуйце, жабракі,
Бо ў бой ідуць штрафныя батальёны.
А шостай зранку новы шквал гармат
Ануж ты, Бог вайны, давай без перадышкі.
Адна гадзіна да разьлікаў, брат -
Каму да ордэна, а большасьці да вышкі.
|