Ад прыкрасцi мне скулы зводзiць,
Мяне злы дух быццам вядзе,
Бо там, дзе я, - жыццё праходзiць,
А дзе няма мяне, - iдзе!
А далей - болей, дзень за днём,
Стаў чуць я хор рознагалосы:
- Дзе ты - там толькi насланнё,
А дзе няма цябе - дзiвосы!
- Чакаеш ты i даганяеш,
Лжэш i баiшся не паспець.
Стаў менш смяяцца ты i, знаеш,
Што стаў развучвацца ўжо пець.
- Як дым рэсурсы ўсе растаюць,
Кiдаеш ты ўсё напралёт.
Чаму? - Дзе ты - там не лятаюць,
А дзе няма цябе - палёт.
Я веру выю, брэху ноччу,
Я за сяброў заўжды гарой.
Дражнiць я ворагаў не кончу,
Ва ўцёках ад сябе з сабой.
Жыву я, цуда не чакаю,
Ды пухнуць жылы ад нуды.
Хачу ўцячы з роднага краю,
З’ехаць куды-небудзь туды.
Хоць я ўсе песнi праспяваю,
Хоць буду голым я хадзiць.
Тут я марнею, прападаю,
А дзесьцi там - жыццё кiпiць.
Мне шанцавала, без сумнення,
А я рашыў змянiць уклад.
Рвануў туды! Ды праз iмгненне
Вярнуцца ўжо хацеў назад!
|