Прайшла часіна ўступаў і прэлюдый,
І добра тое, што з усіх бакоў
Вялікія на стрэчы клічуць людзі, -
Спяваць ім «Паляванне на ваўкоў».
Але хапугам юшкі тьі не зварыш, -
Хоць запіс песні слухалі з акон,
Яе мо нейкі праспяваў таварыш,
Запісаную на магнітафон.
Аддаўшыся будзённай дзесь бяседзе,
Прыехаўшы ў Бабруйск, у Пінск ці Глуск,
Ён ціха, не пачулі каб суседзі,
Сеў, націскаючы на кнопку "пуск".
Дубль сапсаваны ўзяўшы на рабоце,
Не разабраўшы мо апошніх слоў,
Заўважьіў, можа, штось на адвароце,
Ў той песні «Паляванне на ваўкоў»?
Падслухаўшы ўсё да апошняй ноты,
Ён раззлаваўся на ўвесь белы свет.
- Дзе аўтар «Палявання»? Чым яго ты
Частуеш? Да мяне - у кабінет!
Ікоту цыгарэтай праганяю,
Нат не хлябнуў для смеласці вінца.
І «Паляванне на ваўкоў» спяваю
Я зноў яму спачатку да канца.
Яго прасілі дзеці, безумоўна,
Каб весяліўся ён, як малады.
Мяне ён моўчкі выслухаў раптоўна
Ў далоні нат паляпаўшы тадьі.
З паліцы кніжнай моцны ўзяў напітак,
Наліў мне шклянку, ўвагай не мінуў.
Іраптам аж да сэрца бы прыльнуў
Пры ўсім народзе. Але дзе ж ваўкі там?
Ну вось і ўсё. Цяпер, напэўна, будзе
Мне раздавацца ўдзень па пяць званкоў,
Бо знакамітыя ўсё клічуць людзі
Спяваць ім "Паляванне на ваўкоў".
|