Несла я сваю Бяду
па вясноваму па льду.
Надламіўся лёд - душа абарвалася,
камнем пад ваду пайшла,
а Бяда - хоць і цяжка, -
ды за вострыя вуглы
затрымалася.
I Бяда з таго вось дня
ўсё шукае - дзе тут я...
Чуткі ходзяць - разам з ёй - з Крыватолкамі.
А што не памерла я,
ведала адна вярба
ды яшчэ перапялы
з перапёлкамі.
I хто ж падказаў яму,
пану яснаму майму, -
толькі выдалі мяне, "адазваліся".
I, ад страсці сам не свой,
ён пакрочыў услед за мной,
Чуткі ды Бяда
за ім ўвязаліся.
Ён насціг мяне, дагнаў,
узяў у абдымкі ды падняў.
Побач з ім у сядле Бяда ўхмылялася...
Ды застацца ён не мог -
быў усяго адзін дзянёкд Бяда са
мной навек
затрымалася.
|