Тут вам не раўніна, тут вечны бой:
Ляцяць лавіны суцэльнай сцяной,
Парой за камняпадам раве камняпад.
І можна сысці, абрыў абысці,
Але мы ідзём, мы павінны ісці,
Мыўжо не можам павярнуць назад.
Хто тут не бываў, не рызыкаваў -
Той сам сябе не выпрабаваў,
Няхай дзесь унізе ён зоры хапаў рукой.
Ніколі не стрэнеш ля ціхай вады
За мірна пражытыяўсе гады
Дзесятую частку ад прыгажосці такой.
Пра ўсё на свеце забыўся свет,
І не падобны на манумент
Той камень, чыю ўпартасць ты перамог.
Як Вечным агнём палымнее днём
Вяршыня зіхатлівым льдом,
Якую скарыць пакуль ты яшчэ не змог.
Няхай на размовы табу няма,
Але ніхто не загінуў дарма,
Дык менш, чым ад прастуды і ад віна.
І пойдуць другія маршрутам тваім,
І шчасце усміхнецца ім,
І горы расступяцца, іх упадзе сцяна.
Адвесныя сцены. Давай - не зявай!
І на шанцаванне надзеі не май:
Ў гарах ненадзейныя камні, ілёд, і скала.
І мы спадзяёмся на дужасць рук,
Сяброўскія рукі, забіты крук,
І молімся, каб страхоўка не падвяла.
Мы рубім прыступкі... Ні кроку назад!
Няхай ад напружання ногі дрыжаць,
І сэрца імкліваю птушкай ірвецца з грудзей.
Ўвесь свет на далоні - даверся яму,
Ты толькі крыху пазайздросціш таму,
Каго вяршыня яшчэ у блакіт павядзе.
|