Так дымна, што ў люстры адбітак зьнікае,
І твар пачынае туманам з’ядаць.
І пары, дайшоўшы да самага краю,
Сыходзяць, і ўсё ж мушу я дасьпяваць.
Ды музыка змоўкла так
недарэчы,
А келіх зь віном адбівае
сьвечы.
Напятая з трэскам ірвецца
ніць,
І мне лепей моўчкі віно
дапіць.
Паўгода сумуе бяз сонца прырода,
І душы здранцьвелі пад коркай хлусьні.
Напэўна, дарэмна чакаць ледаходу,
І памяць ня можа нічога сасьніць.
Ды музыка змоўкла так
недарэчы,
А келіх зь віном адбівае
сьвечы.
Напятая з трэскам ірвецца
ніць,
І мне лепей моўчкі віно
дапіць.
Аркестр стаміўся, прыціхлі фанфары,
Замкнулася кола - яго не парваць!
Чакайце, мне трэба з усмешкай на твары
Сысьці, але я мушу ўсё ж пачакаць.
Ды музыка змоўкла так
недарэчы,
А келіх зь віном адбівае
сьвечы.
Напятая з трэскам ірвецца
ніць,
І лепей той келіх ушчэнт
разьбіць.
|